Opis
Прэзентацыя новай кнігі Валянціны Аксак «Вячэра з чужым каханкам» і аўтографсесія. 11 лютага 2026 18.00 . 📍 Хаб Новая Зямля, ul. św. Rocha 5 lok.32 Толькі што выйшаў новы зборнік вершаў Валянціны Аксак «Вячэра з чужым каханкам». Пасля кнігі «Уцёкі з Палесся» (2023) гэта ўжо другая кніга аўтаркі, якую выдае Фонд Kamunikat.org. Новая кніга Валянціны Аксак у некаторых чытачоў можа выклікаць жаданне падкінуць паленца ў вогнішча пад аўтаркаю. Або звярнуцца да славутага полацкага ката Бальтазара, каб той нагайстрыў сякеру. Чытачы з інквізіцыі, без сумневу, так бы і зрабілі. Паэтку, якая ўявіла сябе на каленях у Хрыста, у нашы дні закон дазваляе пакінуць жывой. Спаліць можна хіба што яе творы - тыя, што, на думку абураных, выходзяць за межы цноты, бо аўтарка вячэрае - і не толькі - з чужым каханкам. І ўсё ж дзеля справядлівага выраку варта ўважліва прачытаць напісанае між радкамі гэтай кнігі. Валянціна Аксак нарадзілася на Нясвіжчыне, жыве ў Мінску. Аўтарка паэтычных кніг «Цвінтар», «Капліца», «Антычны дождж», «Віно з Каліфорніі», «Ружоўніца», «Дзікая сліва», «Завінены рай», «Кава ў арліным гняздзе», «Трэці Эдэм», «Уцёкі з Палесся». Яе вершы выходзілі ў перакладах на шведскую, літоўскую, польскую, расійскую, французскую, украінскую, англійскую, дацкую, іспанскую, румынскую, фінскую і італьянскую мовы.
Прэзентацыя новай кнігі Валянціны Аксак «Вячэра з чужым каханкам» і аўтографсесія. 11 лютага 2026 18.00 . 📍 Хаб Новая Зямля, ul. św. Rocha 5 lok.32 Толькі што выйшаў новы зборнік вершаў Валянціны Аксак «Вячэра з чужым каханкам». Пасля кнігі «Уцёкі з Палесся» (2023) гэта ўжо другая кніга аўтаркі, якую выдае Фонд Kamunikat.org. Новая кніга Валянціны Аксак у некаторых чытачоў можа выклікаць жаданне падкінуць паленца ў вогнішча пад аўтаркаю. Або звярнуцца да славутага полацкага ката Бальтазара, каб той нагайстрыў сякеру. Чытачы з інквізіцыі, без сумневу, так бы і зрабілі. Паэтку, якая ўявіла сябе на каленях у Хрыста, у нашы дні закон дазваляе пакінуць жывой. Спаліць можна хіба што яе творы - тыя, што, на думку абураных, выходзяць за межы цноты, бо аўтарка вячэрае - і не толькі - з чужым каханкам. І ўсё ж дзеля справядлівага выраку варта ўважліва прачытаць напісанае між радкамі гэтай кнігі. Валянціна Аксак нарадзілася на Нясвіжчыне, жыве ў Мінску. Аўтарка паэтычных кніг «Цвінтар», «К...