Вобразы беларусаў Падляшша - лекцыя / Сцяпан Захаркевіч

Вобразы беларусаў Падляшша - лекцыя / Сцяпан Захаркевіч

Miejsce
ulica św. Rocha 5, 15-879 Białystok, Polska
ulica św. Rocha 5, 15-879 Białystok, Polska
Cena
Wydarzenie płatne

Opis

BEL [PL niżej] Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку і Беларускі Хаб "Новая Зямля" запрашаюць на лекцыю Сцяпана Захаркевіча (ЕГУ, Вільня): "Вобразы беларусаў Падляшша і рэгіёну ў этнаграфічных дыскурсах ХІХ - ХХІ ст" →лекцыя на беларускай мове 24.11.2025 / 17:00 ul. Św. Rocha 5 lok.32 (Беларускі Хаб "Новая Зямля") Вобраз Падляшша і ўласна беларусаў як яго жыхароў быў неад'емнай часткай этнаграфічнага дыскурса аб беларусах. Этнаграфія ўзнікала ў ХІХ ст. і развівалася ў ХХ ст. як навука аб народах і іх этнічнай тэрыторыі. Таму беларуская этнаграфія (ці этнаграфія пра беларусаў у некаторыя гістарычныя перыяды) заўсёды закранала беларусаў Падляшша (ці свядома ігнаравала іх). Аднак сама этнаграфія беларусаў/беларуская этнаграфія/этнаграфія Беларусі ў сваім тэарэтычным і метадалагічным развіцці моцна залежала ад палітычных і гістарычных умоваў у Расійскай імперыі, Савецкім Саюзе і Рэспубліцы Беларусь. Таму можна з упэўненасцю канстатаваць, што і ўспрыняцце (апісанне, навуковае асэнсаванне, выкарыстанне матэрыялаў у вучэбнай і акадэмічнай літаратуры) беларусаў Падляшша ў этнаграфічным дыскурсе таксама залежала ад гэтых прычын. Сцяпан Захаркевіч - гісторык, этнолаг, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Акадэмічнага дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ. Навуковыя інтарэсы: традыцыйная і сучасная культура Беларусі, яе эвалюцыя і трансфармацыя; гісторыя і культура этнічных меншасцей Беларусі. [PL] Centrum Kultury Białoruskiej w Białymstoku i Białoruski Hub „Novaja Ziamlia" zapraszają na wykład Ściapana Zacharkiewicza (EHU, Wilno): „Wizerunki Białorusinów Podlasia i regionu w dyskursach etnograficznych XIX-XXI wieku" →wykład w języku białoruskim 24.11.2025 / 17:00 ul. Św. Rocha 5 lok. 32 (Białoruski Hub „Novaja Ziamlia") Obraz Podlasia, a konkretnie Białorusinów jako jego mieszkańców, był integralną częścią dyskursu etnograficznego o Białorusinach. Etnografia narodziła się w XIX wieku i rozwinęła w XX wieku jako nauka o narodach i ich terytorium etnicznym. Dlatego też etnografia białoruska (lub etnografia o Białorusinach w niektórych okresach historycznych) zawsze oddziaływała na Białorusinów Podlasia (lub celowo ich ignorowała). Jednakże etnografia Białorusinów/etnografia białoruska/etnografia samej Białorusi, w swoim rozwoju teoretycznym i metodologicznym, była silnie uzależniona od uwarunkowań politycznych i historycznych w Imperium Rosyjskim, Związku Radzieckim i Republice Białorusi. Można zatem śmiało stwierdzić, że percepcja (opis, rozumienie naukowe, wykorzystanie materiałów naukowych i literatury naukowej) Białorusinów Podlasia w dyskursie etnograficznym również zależała od tych przesłanek. Ściapan Zacharkiewicz - historyk, etnolog, doktor nauk historycznych, adiunkt na Wydziale Nauk Humanistycznych i Sztuk Europejskiego Uniwersytetu Humanistycznego w Wilnie. Zainteresowania naukowe: tradycyjna i współczesna kultura Białorusi, jej ewolucja i transformacja; historia i kultura mniejszości etnicznych na Białorusi.

BEL [PL niżej] Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку і Беларускі Хаб "Новая Зямля" запрашаюць на лекцыю Сцяпана Захаркевіча (ЕГУ, Вільня): "Вобразы беларусаў Падляшша і рэгіёну ў этнаграфічных дыскурсах ХІХ - ХХІ ст" →лекцыя на беларускай мове 24.11.2025 / 17:00 ul. Św. Rocha 5 lok.32 (Беларускі Хаб "Новая Зямля") Вобраз Падляшша і ўласна беларусаў як яго жыхароў быў неад'емнай часткай этнаграфічнага дыскурса аб беларусах. Этнаграфія ўзнікала ў ХІХ ст. і развівалася ў ХХ ст. як навука аб народах і іх этнічнай тэрыторыі. Таму беларуская этнаграфія (ці этнаграфія пра беларусаў у некаторыя гістарычныя перыяды) заўсёды закранала беларусаў Падляшша (ці свядома ігнаравала іх). Аднак сама этнаграфія беларусаў/беларуская этнаграфія/этнаграфія Беларусі ў сваім тэарэтычным і метадалагічным развіцці моцна залежала ад палітычных і гістарычных умоваў у Расійскай імперыі, Савецкім Саюзе і Рэспубліцы Беларусь. Таму можна з упэўненасцю канстатаваць, што і ўспрыняцце (апісанне, навуковае асэнсаванне...

Terminy

24 Listopada 2025, Poniedziałek
16:00

Podobne wydarzenia

Chcesz zobaczyć więcej wydarzeń?

Zobacz więcej wydarzeń z miasta Białystok