Opis
27 красавіка 2026 - пятыя заняткі пятага сезона «МОВА НАНОВА» ў Беластоку! Якая сувязь існуе паміж Беластокам і Полацкам? Як паўстала легендарнае «Басовішча»? Як захоўваць беларускую ідэнтычнасць у польскім асяроддзі? Пра гэтае і многае іншае пагутарым на сустрэчы з адным з найбольш аўтарытэтных гісторыкаў Польшчы, былым палітвязнем часоў PRL, шматгадовым дзеячам беларускай меншасці на Падляшшы, старшынёй Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы Алегам Латышонкам. А нагода сустрэцца - першая прэзентацыя апошняга выдання кнігі «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. і да нашага часу», напісанай Алегам Латышонкам у суаўтарстве з гісторыкам Яўгенам Мірановічам! Нагадаем, што «Мова Нанова» - гэта бясплатныя курсы беларускай мовы для ўсіх, хто хоча лепей ведаць родную мову, гісторыю і культуру. Гэта жывыя, эмацыйныя заняткі і сустрэчы з цікавымі беларусамі ў Беластоку. Калі: панядзелак, 27 красавіка 2026, 19.00 Дзе: «Суседскі дом», ul. Sienkiewicza 82, -1 паверх Уваход, вядома ж, вольны, але данаты вітаюцца :)
27 красавіка 2026 - пятыя заняткі пятага сезона «МОВА НАНОВА» ў Беластоку! Якая сувязь існуе паміж Беластокам і Полацкам? Як паўстала легендарнае «Басовішча»? Як захоўваць беларускую ідэнтычнасць у польскім асяроддзі? Пра гэтае і многае іншае пагутарым на сустрэчы з адным з найбольш аўтарытэтных гісторыкаў Польшчы, былым палітвязнем часоў PRL, шматгадовым дзеячам беларускай меншасці на Падляшшы, старшынёй Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы Алегам Латышонкам. А нагода сустрэцца - першая прэзентацыя апошняга выдання кнігі «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. і да нашага часу», напісанай Алегам Латышонкам у суаўтарстве з гісторыкам Яўгенам Мірановічам! Нагадаем, што «Мова Нанова» - гэта бясплатныя курсы беларускай мовы для ўсіх, хто хоча лепей ведаць родную мову, гісторыю і культуру. Гэта жывыя, эмацыйныя заняткі і сустрэчы з цікавымі беларусамі ў Беластоку. Калі: панядзелак, 27 красавіка 2026, 19.00 Дзе: «Суседскі дом», ul. Sienkiewicza 82, -1 паверх Уваход, вядома ж,...