Opis
25 мая 2026 - сёмыя заняткі пятага сезона «МОВА НАНОВА» ў Беластоку! Нашым госцем стане пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў з новым выданнем ягоных «Імёнаў Свабоды». У кнізе - 410 літаратурна-гістарычных партрэтаў. Праз лёсы сваіх герояў аўтар глядзіць на шлях Айчыны ад Касцюшкі да Шушкевіча. Кніга знаёміць з удзельнікамі вызвольных паўстанняў, стваральнікамі БНР, ахвярамі сталінскага тэрору, тымі, хто адраджаў незалежнасць і змагаўся за яе ў наш час. Пойдзе таксама гаворка пра другую частку «Імёнаў», якая цяпер рыхтуецца да друку. На сустрэчы можна будзе набыць кнігу і атрымаць аўтограф аўтара. Дарэчы, новае выданне мае палепшаную якасць і можа стаць выдатным падарункам! Калі: панядзелак, 25 мая 2026, 19.00 Дзе: «Суседскі дом», ul. Sienkiewicza 82 Уваход вольны, данаты вітаюцца :) Нагадаем, што «Мова Нанова» - гэта бясплатныя курсы беларускай мовы для ўсіх, хто хоча лепей ведаць родную мову, гісторыю і культуру. Гэта жывыя, эмацыйныя заняткі і сустрэчы з цікавымі беларусамі ў Беластоку.
25 мая 2026 - сёмыя заняткі пятага сезона «МОВА НАНОВА» ў Беластоку! Нашым госцем стане пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў з новым выданнем ягоных «Імёнаў Свабоды». У кнізе - 410 літаратурна-гістарычных партрэтаў. Праз лёсы сваіх герояў аўтар глядзіць на шлях Айчыны ад Касцюшкі да Шушкевіча. Кніга знаёміць з удзельнікамі вызвольных паўстанняў, стваральнікамі БНР, ахвярамі сталінскага тэрору, тымі, хто адраджаў незалежнасць і змагаўся за яе ў наш час. Пойдзе таксама гаворка пра другую частку «Імёнаў», якая цяпер рыхтуецца да друку. На сустрэчы можна будзе набыць кнігу і атрымаць аўтограф аўтара. Дарэчы, новае выданне мае палепшаную якасць і можа стаць выдатным падарункам! Калі: панядзелак, 25 мая 2026, 19.00 Дзе: «Суседскі дом», ul. Sienkiewicza 82 Уваход вольны, данаты вітаюцца :) Нагадаем, што «Мова Нанова» - гэта бясплатныя курсы беларускай мовы для ўсіх, хто хоча лепей ведаць родную мову, гісторыю і культуру. Гэта жывыя, эмацыйныя заняткі і сустрэчы з цікавымі беларусамі ў Б...